BE RU EN

The Independent: Змена клімату выкліча новыя канфлікты

  • 4.08.2013, 16:21

Амерыканскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што кліматычныя змены, такія як падвышэнне тэмпературы або памяншэнне колькасці ападкаў, прыводзяць да росту гвалту ў свеце.

Пра гэта піша брытанскае выданне The Independent (пераклад Inopressa.ru).

Калі верыць вынікам даследавання, прадказанае эколагамі падвышэнне тэмпературы на 2 градусы Цэльсія павялічыць верагоднасць грамадзянскіх войнаў на 50%, гаворыцца ў артыкуле.

«Мы не гаворым, што ў будучыні пацяпленне непазбежна прывядзе да росту колькасці гвалту, - удакладняе адзін з суаўтараў даследавання Маршал Бэркі з Каліфарнійскага ўніверсітэта. - Мы кажам, што ў мінулым кліматычныя змены, у асаблівасці падвышэнне тэмпературы, былі звязаны з павелічэннем колькасці міжасабовых і грамадскіх канфліктаў».

Гады высокіх тэмператур могуць прычыніцца да пагаршэння эканамічных умоў, асабліва ў аграрных грамадствах, так што ў крайніх варунках людзі могуць ўзяцца за зброю, спрабуюць растлумачыць выяўленую карэляцыю навукоўцы.

Іншы ўдзельнік даследчай групы, Саламон Сян з Прынстанскага ўніверсітэта, параўнаў вынікі даследавання з сітуацыяй 1950-х гадоў, калі ў свеце адначасова назіраўся рост колькасці тых, хто паліць і павелічэнне захворвання на рак лёгкіх. Навукоўцам спатрэбілася шмат гадоў, каб усталяваць сувязь паміж двума з'явамі, паведамляецца ў публікацыі.

Апошнія навіны