BE RU EN

Спякота вяртаецца

  • 4.08.2013, 14:39

У панядзелак тэмпература на тэрыторыі Беларусі будзе дасягаць 30 градусаў цяпла.

Пра гэта паведамляе Гідраметцэнтр.

5 жніўня ўночы, у полі падвышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца. Удзень малаактыўны франтальны падзел, які рухаецца з Заходняй Еўропы, абумовіць у асобных раёнах нашай краіны кароткачасовыя дажджы, не выключаныя навальніцы.

Вецер няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра: мінімальная ўночы +10..+17°С, максімальная ўдзень +23..+28°С, на паўднёвым захадзе Берасцейскай вобласці цяплей - да +30°С.

Апошнія навіны