BE RU EN

Украінцаў не пусцяць у беларускія лясы ў жніўні

  • 4.08.2013, 10:29

З 5 жніўня да 2 верасня ў сектары аддзела памежнай службы «Бярозавае» ў Ровенскай вобласці часова спынены пропуск асоб, якія займаюцца зборам дзікіх ягад.

Гэтая пастанова была прынятая з ініцыятывы беларускай стараны, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«У сувязі з пагрозай пажараў на тэрыторыі Палескага лясгаса (Рэспубліка Беларусь) камандаванне Пінскага памежнага атрада выказала просьбу аб часовым спыненні пропуску асоб для штогадовага збору ягад паводле спрошчанай схемы для грамадзян супольных з мяжой раёнаў. Пасля памяншэння пагрозы ўзнікнення пажараў пропуск будзе адноўлены», - гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўная памежная служба заяўляе, што праінфармавала органы мясцовага самакіравання аб гэтай пастанове і ініцыявала правядзенне адпаведнай растлумачальнай працы з жыхарамі памежжа.

Апошнія навіны