BE RU EN

КДБ спрабаваў узламаць пошту Валошына

  • 30.08.2013, 16:42

Спецслужбы спрабавалі ўзламаць пошту кіраўніка савета дырэктараў «Уралкалію».

Старую паштовую скрыню старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандра Валошына спрабавалі ўзламаць з Менска. Пра гэта сам бізнесмен напісаў у сваім мікраблогу ў Твітары.

«Цікава, хтосьці з Менска спрабаваў узламаць пошту, якой я ўжо 3 гады не карыстаюся:)», - напісаў Валошын.

Валошын прывёў IP - адрас з якога магла ісці атака: «IP Address: 178.124.121.44 Location: Minsk, Belarus».

Нагадаем, што ў турме КДБ у Менску ўжо пяць дзён знаходзіцца гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў Баўмгертнеру абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Напярэдадні арышту гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер -міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.

Фота: Коммерсант

Апошнія навіны