BE RU EN

Беларус ехаў на Чорнае мора і замгнуў за стырном

  • 3.08.2013, 20:12

Пацярпелі 7 чалавек.

У Кіраваградскай вобласці каля вёскі Вялікая Севярынка 2 жніўня пад 14:00 адбылося ДТЗ, у выніку якога былі дастаўленыя ў шпіталь трое грамадзян Беларусі і чацвёра грамадзян Украіны, паведамляе абласная ДАІ.

Паводле звестак установы, беларус за стырном лёгкага аўтамабіля ехаў на адпачынак, замгнуў падчас кіравання, праз што выехаў на сустрэчную палосу, дзе рэзнуўся ў Renault Logan. У гэтыя два самаходы дадаткова рэзнулася Лада Каліна, кіроўца якой не паспеў запыніцца, піша korrespondent.net.

У выніку аварыі ў шпіталі былі дастаўленыя чацвёра ўкраінцаў і трое беларусаў, сярод іх украінская дзяўчынка 2009 г.н. і беларускі хлопчык 2006 г.н.

Іна

Апошнія навіны