BE RU EN

ЗША на адзін дзень закрыюць некаторыя свае амбасады

  • 3.08.2013, 10:46

Улады ЗША збіраюцца закрыць шэраг сваіх дыпмісій па ўсім свеце 4 жніўня з меркаванняў бяспекі.

Пра гэта заявіла прадстаўнік дзярждэпартамента Мэры Харф, перадае «Інтерфакс».

«Дзярждэпартамэнт даў наказ некаторым пасольствам і амбасадам ЗША заставацца зачыненымі або прыпыніць дзейнасць ў нядзелю, 4 жніўня», - паведаміла яна на брыфінгу.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці ня выкліканая такая пастанова пагрозамі тэрактаў, Мэры Харф адказала: «Я б не хацела выкарыстоўваць нейкі акрэслены тэрмін. Магу толькі сказаць, што пытанне бяспекі прывяло нас да гэтага папераджальнага кроку».

Прадстаўнік дзярждэпартаменту адзначыла, што закрыццё амбасадаў абумоўлена «узмоцненай увагай і клопатам аб нашых супрацоўніках і наведвальніках нашых устаноў».

Мэры Харф не ўдакладніла колькасць пасольстваў, якія не будуць працаваць 4 жніўня, і краіны, у якіх яны знаходзяцца. Тым не менш, яна дадала, што такая інфармацыя будзе пададзена пазней.

Прадстаўнік дзярждэпартаменту звярнула ўвагу на тое, што пасольствы могуць быць зачыненыя таксама і ў іншыя дні.

Апошнія навіны