BE RU EN

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Карлсбадзе

  • 3.08.2013, 9:26

Беларуская тэнісістка падолела Урсулу Радваньску ў чвэрцьфінале турніру ў Карлсбадзе.

Сустрэча скончылася ўпэўненай перамогай Вікторыі Азаранкі ў двух сэтах - 6:1, 6:2, піша «Прессбол».

Раней, у матчы другога круга жаночага адзіночнага разраду, беларуска перамагла італійку Франчэску Ск'явоне.

Вікторыя Азаранка перамагла ў двух турнірах Вялікага шалома і 51 тыдзень узначальвала сусветны рэйтынг у жаночым адзіночным разрадзе. Падчас Уімблданскага турніру гэтага года вядучая беларуская тэнісістка атрымала траўму калена і да турніру ў амерыканскім Карлсбадзе не выступала, што зрэшты, пакуль ніяк не адбілася на яе пазіцыі ў рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны