BE RU EN

Два кіроўцы Porsche Cayenne зладзілі гонкі па праспекце Незалежнасці (Відэа)

  • 29.08.2013, 18:25

Прычынай канфлікту стала тое, што адзін не прапусціў другога.

На відэа трапіў момант заканчэння разбораў паміж двума кіроўцамі Porsche Cayenne. А перадгісторыю распавёў аўтар відэароліка, апублікаванага на сайце onliner.by. З ягоных слоў, гэтыя аўтамабілі рухаліся са значным перавышэннем хуткасці па праспекце Незалежнасці.

Спачатку ён заўважыў Porsche бэжавага колеру:

«Ехаў ва Уруччы 150 км/г, я яго прапусціў (ехаў першапачаткова і ён, і я з левага ўскрайку), далей дарогу яму перацяў іншы ўдзельнік, што спакойна ехаў 98 км/г (Porsche чорнага колеру). Яны амаль цалкам спыніліся (каціліся на аўтамаце без газу) з левага ўскрайку і правей ад яго».

Са слоў аўтара відэа, першы кіроўца пачаў пераконваць другога ў тым, што трэба прапускаць аўтамабілістаў, якія спяшаюцца. Плынь у гэты момант моцна запаволілася, бо дзве правыя палосы былі занятыя тымі, хто з'язджаў ці выязджаў на праспект Незалежнасці.

«Чорны не вытрымаў і зрабіў кікдаўн, аж дым закурэў, 120-130 былі ў яго (гэта было яшчэ да моманту запісу гэтага відэа), у нейкі момант «няўрымслівы» здагнаў яго і, параўняўшыся, прадоўжыў павучанні . Пасля непрацяглай гутаркі (хуткасць руху бачная на відэазапісы) яны раз'ехаліся, гэтым разам «няўрымслівы» не стаў здаганяць, а проста паехаў сваёй дарогай, злёгку парушыўшы ПДР. На ўсім шляху руху гэтага гоншчыка не трапілася ніводнаго даішніка, нават шкада хіба» - шкадуе аўтар роліка.

Апошнія навіны