BE RU EN

Цыгарэты прыбяруць з вітрын крамаў

  • 29.08.2013, 13:21

Міністэрства аховы здароўя збіраецца ўскладніць жыццё курцам.

Законапраект, закліканы абараніць насельніцтва ад тытунёвага дыму зараз праходзіць грамадскае абмеркаванне, перадае СТВ.

Так, паленне збіраюцца забараніць ва ўсіх кафэ і рэстаранах, а таксама ў многіх іншых публічных месцах. Значныя перамены могуць закрануць і продаж цыгарэт у крамах. Сыдуць з вітрын і пачкі цыгарэт, пакупнік зможа азнаёміцца з асартыментам толькі за спецыяльным прылаўкам. І гэта толькі частка ініцыятыў.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць паленне ў рэстаранах, барах, на вакзалах, працоўных месцах.

Апошнія навіны