BE RU EN

Менчукоў усю ноч труцілі газам

  • 29.08.2013, 12:25

Жыхары дамоў каля сквера Талбухіна скардзіліся ноччу, што іх труцяць газам.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» менчук Андрэй Давыдчык.

«Газам смярдзела не толькі дома. Газам смярдзела нават у скверы Талбухіна. Мяне сёння проста забіла наповал чынавенскае бязмежжа. Яны адкрылі газ ў 22 гадзіны і на ўсю ноч, таму што днём нельга. З гукам узлёту самалёта з падстанцыі газ маментальна напоўніў усю вуліцу. Жадаю чалавеку з прозвішчам Барысюк, які, са слоў дзяжурнага Менгазу, прыняў такое подлае і гідкае рашэнне, пратравіць увесь раён, самых жудасных сноў», - піша ён.

Рэдакцыя сайта charter97.org звярнулася па каментар у Менгаз .

«Там ёсць засаўка, якую трэба было мяняць. Яе замену дазволілі толькі ноччу, так як яна знаходзіцца на праезнай частцы. Работы пачалі ў 20 гадзін. Адключаўся пэўны ўчастак газаправода і скідаўся газ. Дыяметр вялікі. Ноччу ў людзей былі адчыненыя вокны, і яны ўсё чулі. У нас ужо было вельмі шмат званкоў на пульт 104. Рамонтныя работы ўжо завершаныя», - паведамілі ў дыспетчарскай службе Менгазу.

Апошнія навіны