BE RU EN

Маршрутка з людзьмі перакулілася ў Гомелі

  • 29.08.2013, 12:03

Маршрутка з людзьмі перакулілася ў Гомелі пры сутыкненні з легкавым аўтамабілем.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 28 жніўня ў 21.40 на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Палеская. Тут сутыкнуліся легкавы аўтамабіль «Фольксваген», якім кіравала жанчына, і маршрутнае таксі, якое рухалася па сваім маршруце. Ад удару маршрутка, у якой знаходзіліся 7 чалавек, перакулілася.

Па дадзеных прэс-службы, сярод удзельнікаў ДТЗ пацярпелых няма.

У цяперашні час устанаўліваюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння і яго прычына.

Маршрутка з людзьмі перакулілася ў Гомелі. Фота: odsgomel.org
Маршрутка з людзьмі перакулілася ў Гомелі. Фота: odsgomel.org
Маршрутка з людзьмі перакулілася ў Гомелі. Фота: odsgomel.org

Апошнія навіны