BE RU EN

Менчук на рыбалцы ўтапіў свой аўтамабіль

  • 29.08.2013, 11:04

Незвычайны званок паступіў смаргонскім выратавальнікам 27 жніўня.

Мужчына, які тэлефанаваў, прасіў выняць з возера аўтамабіль. Высветлілася, што жыхар горада Менска, прыехаў з сынам парыбачыць на возера каля вёскі Белае. Аўтамабіль, Фіят Брава, 1996 года выпуску, ён паставіў на ўзвышшы паблізу вадаёма. Менчук узяў снасці, і яны з сынам адправіліся шукаць месца для рыбалкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Аказалася, што ўсталяваць аўто на ручны тормаз мужчына забыўся. Калі машына пакацілася да вады, спыніць яе ўжо было немагчыма. Аўтамабіль заехаў у вадаём і спыніўся ў 15 метрах ад берага. Байцы пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №2 горада Смаргоні пры дапамозе баявой машыны вынялі Фіят з возера.

Менчук на рыбалцы ўтапіў свой аўтамабіль. Фота: МНС

Апошнія навіны