BE RU EN

«Беллегпрам» пазбавіўся чатырох прадпрыемстваў

  • 29.08.2013, 10:45

Са складу канцэрна «Беллегпрам» выключаныя 4 прадпрыемствы.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна N748 ад 26 жніўня 2013 года.

Са складу канцэрна выключаныя ААТ «Брэсцкая швейная фірма «Надзея», ААТ «Брэсцкая трыкатажная фірма «Элма», СТАА «Ланатэкс» і беларуска-чэшскае СП ТАА «Смілавіцкі гарбарны завод».

Нагадаем, у складзе «Беллегпрама» знаходзяцца больш за 80 прадпрыемстваў.

Апошнія навіны