BE RU EN

Жырыноўскі прапанаваў пастаўляць зброю ў Сірыю праз Беларусь

  • 25.08.2013, 22:52

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі лічыць, што зброю ў Сірыю трэба пастаўляць праз Беларусь і Іран.

Пра гэта ён заявіў 25 жніўня ў прамым эфіры «Русской службы новостей».

«У перспектыве ЗША будзе выкарыстоўваць гэтых баевікоў для ўдару з поўдня па Расеі, а з захаду па Кітаю, але гэта бліжэй да 2020 года. Цяпер мы павінны пастаўляць зброю туды праз Іран і Беларусь, дапамагчы сірыйцам супраціўляцца», - сказаў ён.

Па словах лідара ЛДПР, Сірыя апошняя арабская краіна, якая аказвае супраціўленне ЗША. «Ім выгадна раздзяліць яе. ЗША будуць кропкава бамбіць, а ўсё астатняе будзе рабіць курдская паліцыя і вайскоўцы. Мы не будзем увязвацца ў вайну з ЗША, мы будзем біцца з гэтымі баевікамі», - сказаў У. Жырыноўскі.

Апошнія навіны