BE RU EN

Нацболаў аштрафавалі за пратэст каля Мінабароны

  • 22.08.2013, 12:51

Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў актывістаў нефармальнага руху нацыянал-бальшавікоў Змітра Паліенку і Яўгена Контуша на 1,2 мільёна рублёў.

Яны прызнаныя вінаватымі ў парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), піша БелаПАН.

Нагадаем, 6 жніўня нацболы вывесілі расцяжку «Далоў войска рабоў!» на агароджы будынку Міністэрства абароны і раскідалі ўлёткі, якія растлумачваюць негатыўныя бакі фармавання войска на прымусовай аснове і перавагі добраахвотнага войска.

Раніцай 8 жніўня Яўген Контуш, Зміцер Паліенка, Аляксандр Гулевіч і непаўнагадовы актывіст Аляксандр Палякоў былі затрыманыя каля сваіх дамоў. Тым жа днём усіх траіх даставілі ў суд Цэнтральнага раёна Менска, ім было прад'яўленае абвінавачванне. Палякова, які не можа быць прыцягнуты да суда з-за ўзросту, адпусцілі без складання пратаколу. Гулевіч быў аштрафаваны на дзесяць базавых велічынь (1 млн. рублёў), а справы Контуша і Паліенкі былі адпраўленыя на дапрацоўку.

Апошнія навіны