BE RU EN

Шарапава не будзе выступаць на US Open

  • 22.08.2013, 9:12

Трэцяя ракетка свету прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open).

Пра гэта 22 жніўня паведамляе афіцыйны акаўнт турніру ў «Твітэры».

Прычынай адмовы спартсменкі ад удзелу ў US Open стала траўма правага пляча. Марыя Шарапава была пасеяная на турніры пад трэцім нумарам, піша Lenta.ru.

Пасля Уімблдонскага турніру, які праходзіў у канцы чэрвеня, Шарапава правяла толькі адзін афіцыйны матч: 13 жніўня на старце турніру ў Цынцынаці яна саступіла амерыканцы Слоан Стывенс, 17-й ракетцы свету. На працягу двух месяцаў яна прапусціла з-за траўмы левага бядра турніры ў Манрэалі, Стэнфардзе, Вашынгтоне і Таронта.

US Open, апошні турнір «Вялікага шлема» ў бягучым сезоне, пройдзе ў Нью-Йорку з 26 жніўня па 9 верасня. Марыя Шарапава выйгравала Адкрыты чэмпіянат ЗША адзін раз у кар'еры, гэта адбылося ў 2006 годзе.

Марыя Шарапава з'яўляецца трэцяй ракеткай свету. Вышэй яе ў рэйтынгу WTA знаходзяцца беларуска Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс, паміж якімі, на думку экспертаў, і развярнецца барацьба за перамогу на турніры.

Апошнія навіны