BE RU EN

ОНТ: П'яны расеец зладзіў дэбош у беларускай вёсцы (Відэа)

  • 21.08.2013, 18:27

Працверазеўшы, грамадзянін Расеі так і не здолеў назваць краіну, у якой знаходзіцца.

У аб'ектыў камеры відэаназірання ў Смаргонскім раёне трапіў 42-гадовы жыхар Калінінграда. Якім чынам ён апынуўся ў вёсцы Солы, можна толькі здагадвацца, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Там з мясцовымі жыхарамі ён прадоўжыў пачатую ў цягніку весялосць. У п'яным трызненні расеец адправіўся ў краму - праўда, без штаноў. Пазней высветлілася, што пакінуў іх на плоце. Перад работнікамі гандлю і пакупнікамі мужчына паўстаў у вельмі непрывабным выглядзе. Моўчкі разбіў вітрыну, выйшаў на вуліцу і яшчэ разбіў вокны ў доме пенсіянеркі.

«Затрыманы ён быў участковым інспектарам міліцыі і перададзены следча-аператыўнай групе. Кваліфікуючы дзеянні затрыманага, раённы аддзел Следчага камітэта прыняў пастанову аб распачынанні крымінальнай справы за ўчыненне хуліганства», - заявіў Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік Управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Затрыманаму давядзецца прайсці псіхіятрычную экспертызу. Працверазеўшы, расеец так і не здолеў назваць краіну, дзе знаходзіцца. Максімальны тэрмін, які пагражае дэбашыру - да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны