BE RU EN

Пад Полацкам разбіўся пасажырскі аўтобус

  • 21.08.2013, 13:05

У салоне знаходзіліся 12 чалавек, 9 з іх пацярпелі.

Як паведамляе прэс-лужба МНС, паводле папярэдняй версіі, кіроўца рэйсавага аўтобуса «ГАРЗ-А092 «Радзіміч» не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ён апынуўся заблакаваным у транспартным сродку.

На момант аварыі ў аўтобусе знаходзілася 12 чалавек. 8 пасажыраў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, аўтобус пакінулі самастойна. Брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелыя былі шпіталізаваныя.

Работнікамі МНС дэблакаваны кіроўца 1955 года нараджэння. Мужчына з дыягназамі «закрытыя пераломы пальцаў» быў шпіталізаваны.

Разгляд па факце ДТЗ праводзіцца работнікамі аддзялення ДАІ.

Пад Полацкам разбіўся пасажырскі аўтобус. Фота: МНС
Пад Полацкам разбіўся пасажырскі аўтобус. Фота: МНС
Пад Полацкам разбіўся пасажырскі аўтобус. Фота: МНС

Апошнія навіны