BE RU EN

Чысткі ў Мінюсце

  • 21.08.2013, 11:29

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Беларусі і яе намесніка.

Прэс-служба КДБ сцвярджае, што непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і хабарадавальнік - заснавальнік адной з прыватных будаўнічых структур Менска.

«Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што службовымі асобамі Мінюста неаднаразова атрымліваліся незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічанне ў спрыяльным вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю і звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю.

У дачыненні да карумпаваных чыноўнікаў Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 430 (атрыманне хабару групай асоб) Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да заснавальніка фірмы распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 431 (дача хабару) КК», - гаворыцца ў паведамленні.

У рамках расследавання крымінальнай справы праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

Апошнія навіны