BE RU EN

Пуцін: Напэўна бачылі, якога я шчупака злавіў, але ніхто не верыць

  • 2.08.2013, 17:37

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін запэўнівае, што сапраўды злавіў вялікага шчупака.

«Напэўна, бачылі, якога шчупака я злавіў. Ніхто не верыць, напэўна, але гэта праўда», - сказаў Пуцін, выступаючы на моладзевым форуме «Селігер-2013» у пятніцу.

Ён адзначыў, што побач з месцам, дзе ён злавіў шчупака, за 300 км няма ні жылля, ні дарог, піша «Інтэрфакс».

Пуцін дадаў, што неабходна развіваць інфраструктуру і развіваць унутраны турызм.

Нагадаем, раней паведамлялася, што падчас рыбалкі ў Туве Пуцін злавіў 20-кілаграмовага шчупака.

Апошнія навіны