BE RU EN

Самазабойца кінуўся пад цягнік «Менск-Сімферопаль»

  • 2.08.2013, 15:06

Мужчына трапіў пад цягнік паміж колавымі парамі, але выжыў.

Каля 13.00 2 жніўня надзвычайнае здарэнне адбылося ў Жлобіне. З моста мясцовага вакзала 33-гадовы мужчына кінуўся на шляхі, прама пад колы цягніка «Менск - Сімферопаль».

Як распавёў «Комсомольской правде» прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, мужчына трапіў пад цягнік паміж колавымі парамі, але выжыў - зараз ён у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.

Апошнія навіны