BE RU EN

Новы іранскі прэзідэнт заклікаў знішчыць Ізраіль

  • 2.08.2013, 12:57

Абраны прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані выступіў за знішчэнне Ізраіля.

«Сіянісцкі рэжым гадамі застаецца застарэлай ранай на целе ісламскага свету, і гэту рану трэба прыбраць», - заявіў Раўхані ў пятніцу на мітынгу з нагоды міжнароднага дня Ерусаліма, які адзначаецца ў Іране.

Раўхані афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта 3 жніўня пасля таго, як духоўны лідар краіны аятала Алі Хаменеі зацвердзіць вынікі выбараў. 4 жніўня адбудзецца афіцыйная цэрымонія інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы, піша «Інтэрфакс».

Агенцтва адзначае, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 14 чэрвеня Раўхані абяцаў ісці па шляху мадэрнізацыі і большай адкрытасці ў адносінах да іранскай ядзернай праграмы.

Раней паведамлялася, што беларускі кіраўнік Лукашэнка можа паехаць на інаўгурацыю новага прэзідэнта Ірана.

Апошнія навіны