BE RU EN

Міліцыя затрымала ўцекача з Драгічынскага ІЧУ

  • 2.08.2013, 12:55

Супрацоўнікі міліцыі 1 жніўня затрымалі Змітра Кірылюка, які здзейсніў уцёкі з драгічынскага ізалятара часовага ўтрымання.

Уцекача выявілі і затрымалі ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна, перадае БелаПАН. Уцёкі ён здзейсніў 23 ліпеня.

Зміцер Кірылюк, падазраваны ў здзяйсненні крадзяжу, быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Драгічынскага РАУС 19 ліпеня.

Следчы камітэт 22 ліпеня распачаў справу па ч. 1 арт. 413 КК (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з-пад варты).

Зміцер Кірылюк быў шэсць разоў судзімы, у тым ліку за выкраданне транспартнага сродку і крадзяжы. У дадзены час ён змешчаны ў ІЧУ Кобрынскага РАУС. Ён жыхар вёскі Зелава Драгічынскага раёна.

Апошнія навіны