BE RU EN

Беларусь забараніла ўвоз жывёлы з Літвы

  • 2.08.2013, 11:43

Беларусь з 2 жніўня ўвяла часовыя абмежаванні на ўвоз жывёлы з Літвы з-за віруса Шмаленберга.

«На тэрыторыі Літвы выяўленыя жывёлы серапазітыўныя па хваробе Шмаленберга», - гаворыцца ва ўказанні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.

У прыватнасці, удакладняецца ва ўказанні, часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь і транзіт па яе тэрыторыі датычацца буйной і дробнай рагатай жывёлы, а таксама генетычнага матэрыялу, атрыманага ад названых жывёл, піша «Інтэрфакс».

Хвароба, выкліканая вірусам Шмаленберга, была першапачаткова зарэгістраваная ў Германіі ў 2011 годзе. На сёння вядома, што да вірусу ўспрымальныя жвачныя парнакапытныя жывёлы (буйная рагатая жывёла малочнага і мяснога напрамку, авечкі і козы). Захворванне характарызуецца страўнікава-кішачнымі растройствамі, павышэннем тэмпературы цела, гібеллю нованароджанага маладняку, дарослых жывёл і нараджэннем маладняку з заганамі развіцця, мёртванароджання ў выніку заражэння маці да або ў перыяд цяжарнасці.

Апошнія навіны