BE RU EN

Ладуцька даручыў выгнаць усіх менчукоў на ўборку двароў

  • 2.08.2013, 10:37

Старшыня Менгарвыканкама заявіў, што менчукоў трэба больш актыўна прыцягваць да добраўпарадкавання дваровых тэрыторый.

Пра гэта гаворыцца ўжо трэці год. Тым не менш кіраўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна, сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на яго думку, недапрацоўваюць у гэтым кірунку, перадае «Менск-навіны».

Мікалай Ладуцька выказаў такое меркаванне на выязным пасяджэнні гарадскога выканаўчага камітэта, дзе давалася ацэнка рабоце кіруючых кадраў адміністрацыі Ленінскага раёна па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым паўгоддзі 2013 года.

Як адзначыў Ладуцька, супрацоўнікі адміністрацыі, адказныя за ідэалагічную работу з насельніцтвам, дырэктары ЖЭС, старшыні таварыстваў уласнікаў цалкам здольныя пераканаць жыхароў навесці парадак у сваіх дварах. І пажадана пры гэтым звяртаць увагу на знешні выгляд дома, захаванне чысціні ў пад'ездах.

- Трэба прывесці ў парадак кожны двор, кожны пад'езд, кожную ўваходную групу, - сказаў старшыня Менгарвыканкама.

Апошнія навіны