BE RU EN

Беларускія баскетбалісты распляжылі зборную каманду Славакіі

  • 16.08.2013, 21:36

Зборная каманда Беларусі ў вызначальным матчы першага кваліфікацыйнага кола чэмпіянату Еўропы ў баскетболе 2015 распляжыла каманду Славакіі - 114:73 (31:21, 34:21, 29:11, 20:20).

Сустрэча адбылася ў менскім Палацы спорту, піша «Прессбол».

Дзякуючы перамозе, беларусы здабылі квіток у кола плэй-оф кваліфікацыі.

Да гэтага падапечныя Руслана Байдакова двойчы перамаглі баскетбалістаў Вугоршчыны - 79:75 (дома) і 63:61 (у гасцях) і саступілі камандзе Славакіі на яе пляцоўцы - 85:97.

Выніковае становішча ў групе D такое: Беларусь - 7 балаў, Славакія - 6, Вугоршчына - 5.

У наступным коле дабору на чэмпіянат Еўропы беларусы сустрэнуцца з камандай Эстоніі, якая стала найлепшай у кваліфікацыйнай групе В. У іншым матчы плэй-оф каманда Балгарыі згуляе з баскетбалістамі Швайцарыі.

Апошнія навіны