BE RU EN

Украінскі рэктар-хабарнік у Беларусь не ўязджаў

  • 16.08.2013, 19:33

Памежны камітэт Беларусі зняпраўдзіў інфармацыю аб затрыманні Пятра Мельніка.

Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь паведамляе, што размешчаная ў асобных СМІ інфармацыя пра факт затрымання грамадзяніна Украіны Пятра Уладзіміравіча Мельніка, 1957 г.н. супрацоўнікамі органаў памежнай службы не адпавядае рэчаіснасці. Дзяржаўную мяжу Беларусі гэты грамадзянін не перасякаў, паведамілі ў памежным камітэце.

Нагадаем, пра тое, што Пётр Мельнік, абвешчаны ў міжнародны вышук, з пашпартам брата ўехаў у Беларусь, сёння паведамілі некаторыя СМІ Украіны.

Пётр Мельнік быў затрыманы 27 ліпеня супрацоўнікі Галоўнай управы ўнутранай бяспекі Міністэрства даходаў і збораў супольна з ГУБАЗ МУС Украіны. Ён патрабаваў і атрымаў ад двух украінцаў хабар у суме 40 тысяч грн і 80 тысяч грн за паступленне іхных сваякоў у ВНУ.

Пячэрскі райсуд Кіева 1 жніўня выбраў для яго меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад хатнім арыштам. 9 жніўня стала вядома, што Пётр Мельнік збег, пазбавіўшыся ад электроннага бранзалета. МУС абвясціла яго ва ўсеўкраінскі вышук. 14 жніўня Інтэрпол абвясціў яго ў міжнародны вышук.

Апошнія навіны