BE RU EN

Добрага беларускага піва нам не піць

  • 16.08.2013, 16:44

Лукашэнка забараніў імпарт піваварнага ячменю, нягледзячы на амаль 20 адсоткавае зніжэнне ўраджаю.

«Ні адной тоны імпартнага піваварнага ячменю не павінна быць. З Германіі і Чэхіі завозіць не будуць», - катэгарычна заявіў беларускі правадыр, дадаўшы, што «ў гэтым годзе ён (ячмень і ўраджай ячменю) нядрэнны».

Аднак заявы Лукашэнкі не стасуюцца з дадзенымі Мінсельгасхарча.

Па стане на 16жніўня 2013 года намалочана 233 тыс. тон піваварнага ячменю, што на 17,9% менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Ураджайнасць знізілася да 33,2 ц/га з 39,9 ц/га годам раней. Пры гэтым піваварны ячмень ужо сабраны з 70,1 тыс. га (85,9% засеяных плошчаў) супраць 71,1 тыс. га (78,5%) год таму.

Пастаўлена дзяржаве 100,2 тыс. тон (66,8% да дзяржзаказу) супраць 110,6 тыс. тон (73,8%) на аналагічную дату мінулага года.

Апошнія навіны