BE RU EN

Супрацоўніца банка згарэла падчас карпаратыву

  • 16.08.2013, 16:12

Адпачынак супрацоўнікаў аднаго з беларускіх банкаў скончыўся трагедыяй.

Інцыдэнт адбыўся ў Полацкім раёне.

Кампанія адпачывальнікаў ладна злоўжыла алкаголем, піша газета «Звязда».

Калі блізу гадзіны ночы некаторыя з супрацоўнікаў банка наважылі выкупацца ў рэчцы, іх 48-гадовая калега засталася ў лагеры адна і заснула. У сне яна скацілася прама ў вогнішча. Так як нікога побач не было, нецвярозая жанчына фактычна згарэла. Атрыманыя апёкі былі несумяшчальныя з жыццём.

Фота: gdefon.com

Апошнія навіны