BE RU EN

Пуцін і Януковіч спрабуюць спыніць эканамічную вайну

  • 16.08.2013, 16:02

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам пытанні двухстаронняга супрацоўніцтва.

Абмеркаваныя пытанні, у тым ліку, звязаныя з мытным афармленнем грузаў на расейска-ўкраінскай мяжы, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

«Эканамічная вайна» паміж Расеяй і Украінай пачалася 14 жніўня, калі Мытная служба Расеі заблакавала пастаўку ўсіх украінскіх тавараў.

Расейская мытня падвяргае ўкраінскія грузы суцэльнай праверцы, уключаючы выгрузку, перагрузку і загрузку іх назад у транспарт. Гэта прывяло да таго, што многія ўкраінскія прадпрыемствы спынілі пастаўку тавараў у РФ.

У сацыяльных сетках распаўсюджваецца заклік байкатаваць расейскія тавары ва Украіне ў адказ на меры, што прымаюцца расейскімі мытнікамі.

Апошнія навіны