BE RU EN

Віцебскія пажарныя купляюць «Skoda Superb» за 26 тысяч еўра

  • 16.08.2013, 12:42

Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях робіць другую спробу купіць «Skoda Superb».

На гэты раз максімальная сума тэндэру - 310 млн рублёў, што ў пераліку па сённяшнім курсе Нацбанка складае 26204 еўра.

У час папярэдняй закупкі, пра якую паведамлялі «Народныя навіны Віцебска», цана аўтамабіля не павінна была перавышаць 280 млн рублёў, але тады не было зроблена ні адной стаўкі, і тэндэр абвешчаны несапраўдным.

Як і ў мінулы раз, віцебскія ратавальнікі купляюць чэшскі легкавік з бензінавым рухавіком 1,8 TSI, але цяпер патрабаванне камплектацыі «Ambition» відавочна не пазначана. Аднак, мяркуючы па апісанні, гэта ўсё тая ж камплектацыя, якая адрозніваецца ад базавай бартавым кампутарам Maxi DOT, адлітымі дыскамі колаў, храмаваннем некаторых дэталяў, падсветкай дзвярных ручак звонку, дадатковымі рэчавымі адсекамі і яшчэ некалькімі дробязямі.

Фінансуецца закупка з мясцовага бюджэту, аўтамабіль павінен быць пастаўлены да канца лістапада.

Апошнія навіны