BE RU EN

«Ляпісы» выступяць на ўкраінскім фестывалі Re$publica

  • 16.08.2013, 12:12

З 13 да 15 верасня ва ўкраінскім горадзе Камянец-Падольскі пройдзе фестываль музыкі і стрыт-арта Re$publica.

Хэдлайнерам фэсту стане гурт «Ляпіс Трубяцкой», піша сайт ultra-music.

Іншымі ўдзельнікамі будуць Сяргей Бабкін, Louna, «Тартак», Валянцін Стрыкала, С.К.А.Й., «Скураны алень», «Фліт», «Фіялет», Dance Party. Dance! Dance!. Беларусь, акрамя «Ляпіса Трубяцкога», прадставяць «Адыс Абеба» і Паліна Рэспубліка.

Яшчэ аднаго ўдзельніка з нашай краіны абяруць на адборачным канцэрце, які адбудзецца 30 жніўня ў менскім парку забаў Dreamland. За пуцёўку на фестываль Re$publica пазмагаюцца гурты Re1ikt, JJ Bingz, Step Hall, «Мутнаевока», Exist M, Straightroads і Tim Erna. Пераможца вызначыцца галасаваннем гледачоў і журы. Уваход на канцэрт будзе бясплатным

Апошнія навіны