BE RU EN

Швейцарцы закідалі смеццем расейскіх хакеістаў (Відэа)

  • 16.08.2013, 11:32

Заўзятары швейцарскага клуба «Амбры-Піота» кідалі бутэлькі і пластыкавыя шклянкі ў хакеістаў маскоўскага ЦСКА падчас таварыскага матчу.

Пра гэта ў сваім блогу піша журналіст Павел Лысенка. Гульня прайшла ўвечары 15 жніўня на арэне ў швейцарскім горадзе Зурзее.

Староннія прадметы паляцелі на лёд амаль у самым пачатку сустрэчы. Фанаты таксама ўсяляк абражалі гульцоў ЦСКА, плявалі ў іх бок і паказвалі непрыстойныя жэсты, піша журналіст.

Ён адзначае, што суддзі ніяк не рэагавалі на паводзіны заўзятараў швейцарскай каманды. Пра прычыны інцыдэнту на стадыёне журналіст не паведамляе.

Апошнія навіны