BE RU EN

Ігар Аліневіч: Уладам толькі і трэба, каб чалавек сам сябе «з'еў»

  • 14.08.2013, 12:15

Палітвязню Ігару Аліневічу даходзяць не ўсе лісты.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч.

«Учора атрымала ад Ігара ліст. Піша, што чытаў пра маё звальненне: спачатку турбаваўся, але ў нейкі момант адчуў дзіўнае пачуццё палёгкі. Ён дадаў, што хвалявацца з гэтай нагоды і накручваць сабе думкі не варта, таму што ўладам толькі і трэба, каб чалавек сам сябе з'еў», - адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна дадала, што лісты да яе прыходзяць з затрымкай, а сын, у сваю чаргу, атрымлівае не ўсе лісты

«Ігар напісаў 7-га жніўня, а я атрымала толькі ўчора, але ён кажа, што ад сваіх сяброў атрымлівае не ўсе лісты. Я па штэмпелі бачу, што ён паслаў 7-га жніўня, у Менску ён быў 10-га, а да нас трапіў толькі 13-га. Гэта значыць лісты дзесьці цэнзуруюць», - перакананая Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Завадскога раёна Менска Жанна Хвойніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10, якая «славіцца» сваімі дрэннымі ўмовамі. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Апошнія навіны