Сёння ўночы над Беларуссю будзе зарапад
- 12.08.2013, 22:09
У ноч з 12 на 13 жніўня дасягне свайго піку жнівеньскі зарапад.
Максімум актыўнасці прыпадзе на прамежак з 21:15 да 23:45 паводле беларускага часу - назіральнік зможа налічыць да 100 метэораў у гадзіну ў ідэальных варунках, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на прагноз Міжнароднай метэорнай арганізацыі (IMO).
Штогод у жніўні жыхары Зямлі могуць палюбавацца метэорнай плынню Пэрсэід. Яны з'яўляюцца на небе зазвычай з 17 ліпеня да 24 жніўня, а максімум плыні сёлета чакаецца з 12:15 панядзелка, 12 жніўня, да 01:45 аўторка, 13 жніўня.
Пэрсэіды - гэта рэшткі хваста каметы Свіфта-Тутля. Камету, адкрытую ў 1862 годзе, мы бачым нячаста, бо яны набліжаецца да Зямлі толькі раз у 135 гадоў і наведае нас наступным разам толькі ў 2126 годзе. А вось праз яе хвост Зямля праходзіць штогод, што і выклікае «зорны дождж» метэарытнай плыні Пэрсэід. Таксама 12 жніўня будуць два дадатковыя пікі інтэнсіўнасці метэорнай плыні - сляды выкідаў з паверхні ледзянога ядра каметы, якія адбыліся ў XI і XV стагоддзі.
На відэа - зарапад 2009