BE RU EN

Над луганскім міліцыянтам учынілі самасуд за п'янае ДТЗ (Відэа)

  • 12.08.2013, 16:33

У Луганску 300 чалавек учынілі самасуд над п'яным міліцыянтам, які на сваім пазадарожніку збіў на пераходзе 12-гадовую дзяўчынку.

У Луганску п'яны кіроўца на Toyota Land Cruiser збіў непаўнагадовую дзяўчынку на пешаходным пераходзе. Ад удару пацярпелую адкінула на 12 метраў. Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі, урачы змагаюцца за яе жыццё.

Пасля ДТЗ кіроўцу затрымалі і пасадзілі ў машыну ДПС. Сведкі таго, што здарылася, атачылі аўтамабіль аўтаінспектараў і паспрабавалі на месцы пакараць меркаванага вінаватага аварыі. Як высветлілася пазней, падазраваным апынуўся супрацоўнік праваахоўных органаў, адзначае НТВ.

Апошнія навіны