BE RU EN

«Ляпісы» пра ШОС і анарха-паравоз (Відэа)

  • 12.08.2013, 19:28

На афіцыйным YouTube-канале «Ляпіса Трубяцкога» адбылася прэм'ера роліка, у якім удзельнікі гурта ўпершыню паўсталі ў выглядзе мультыплікацыйных персанажаў.

Новыя маляваныя вобразы «ляпісаў» стварыў мастак, які хаваецца пад псеўданімам Otto Schmidt, а «ажывіў» - менскі мультыплікатар Віталь Сідарук, на рахунку якога ўжо было некалькі супольных работ з гуртом «Ляпіс Трубяцкой» (кліпы «Золотые яйцы», «Светлячки», «Болт»), паведамляе сайт гурта.

Гэтыя вобразы будуць выкарыстаныя ў рэкламнай кампаніі другой часткі тура Lyapis Crew, якая пачнецца ў кастрычніку і будзе доўжыцца да Новага года, ахапіўшы больш за 30 гарадоў Расеі, Украіны, Казахстана і Прыбалтыкі.

Апошнія навіны