BE RU EN

Латвійскі хакеіст не дамогся справядлівасці ў беларускім судзе

  • 12.08.2013, 9:47

Вядомы латвійскі абаронца Атварс Трыбунцоў не здолеў дамагчыся праз суд кампенсацыі запазычанасці з боку клуба «Гомель».

За беларускую каманду латвійскі хакеіст выступаў на працягу апошніх двух сезонаў, піша rus.DELFI.lv.

Атварс Трыбунцоў падаў у суд Цэнтральнага раёна горада Гомель пазоў да мясцовага клуба разам з іншым былым партнёрам па камандзе Кірылам Сцяпанавым.

Па словах Сцяпанава, запазычанасці «Гомеля» па кантрактах перад гульцамі склаліся ў сувязі з указам Лукашэнкі. З-за гэтага не былі выплачаныя ў поўным аб'ёме належныя ім са студзеня 2013 года грошы.

Апошнія навіны