BE RU EN

«Піцерскі шпацыр» Пуціна рассмяшыў расейцаў

  • 10.08.2013, 13:59

Развітаўшыся са сваім трэнерам па дзюдо Анатолем Рахліным, Уладзімір Пуцін не стаў садзіцца ў лімузін, а ў адзіноце прайшоўся па пецярбургскай вуліцы.

За расейскім прэзідэнтам ішлі целаахоўнікі і здымачная група, на што расейскі інтэрнэт адгукнуўся «з'едлівым сарказмам», піша Welt Online (пераклад ИноТВ).

«Вось цырк, што за артыст!» - цытуе выданне адзін са шматлікіх запісаў у блогах. «Умора! Ён зусім адзін - не лічачы агентаў службаў бяспекі ў кожным акне», - іранізуе іншы блогер.

Тое, што вуліца ў Санкт Пецярбургу была перакрытая, наводзіць на думку аб пастановачнасці, дадае Welt Online. «Чаму вуліцы такія пустынныя? Таму што яны былі зачышчаныя, як Грозны ў 2000 годзе», - цытуе выданне яшчэ адзін запіс у блогах.

«Питерская прогулка» Путина рассмешила россиян. Фото: Michael Klimentyev / RIA NOVOSTI / AFP

Апошнія навіны