BE RU EN

Школы і бібліятэкі ідуць з малатка

  • 10.08.2013, 13:32

У Баранавіцкім раёне прадаюць школы і бібліятэкі.

Па словах прадстаўнікоў раённых уладаў, такім чынам яны змогуць скараціць выдаткі на культуру і адукацыю ў «год беражлівасці», перадае Polskie Radio.

Закрытыя і выстаўленыя на продаж бібліятэкі ў Паланэчцы, Ішкалдзі, Пурневічах. Пад скарачэнне трапілі і супрацоўнікі гэтых устаноў.

Спыняюць існаванне і чатыры навукова-вытворчых камбіната. Акрамя таго, закрываюцца школы ў шэрагу населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Дзве школы - ва Уцёсе і Вялікіх Луках - становяцца базавымі.

Дарэчы, закрытыя раней будынкі навучальных устаноў у Міцкевічах, Скробаве, Люшнева і пасёлку Светлы ўжо прададзеныя.

Пра паступовае выміранне вёсак раёна сведчыць і колькасць навучэнцаў. У старэйшых класах некаторых школ, якія падвергліся рэарганізацыі, было па 2-3 вучня.

Апошнія навіны