BE RU EN

МТС павысіў кошты

  • 10.08.2013, 11:51

Сёння мабільны аператар МТС змяніў умовы абслугоўвання на некаторых тарыфных планах.

Новыя расцэнкі апублікаваныя на сайце кампаніі.

Змянілася абаненцкая плата на тарыфных планах Р300, Р600, «Общайся», «Отличный» і «Будь практичнее». Яна вырасла на 8-12 адсоткаў.

Новая абаненцкая плата на тарыфным плане Р300 складае 54 000 рублёў, на Р600 - 108 000 рублёў, на «Отличном» - 35 000 рублёў, на «Будь практичнее» - 23000 рублёў. Званкі ўнутры сеткі звыш штомесячнага пакета на тарыфных планах Р300 і Р600 падаражэлі да 230 і 200 рублёў адпаведна.

Кампанія ўключыла ў тарыфныя планы «Отличный», «Легко сказать», «Особый», «Общайся» і «Будь практичнее» 50 МБ, а ў «Корпорация», «Компания» і «Деловой+» - 100 МБ інтэрнэт-трафіку.

Апошнія навіны