BE RU EN

Вінаградава выклікаюць у транспартную міліцыю

  • 1.08.2013, 16:55

Былога палітвязня Паўла Вінаградава выклікаюць у міліцыю з нагоды нейкіх фатаграфій у сацыяльных сетках.

Павел Вінаградаў павінен туды з'явіцца 2 жніўня. Ён не выключае, што гэта тычыцца здымкаў чатырохметровага бел-чырвона-белага сцяга, прымацаванага да электрычкі, якая накіроўвалася ў Менск.

Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку».

«Выклікаюць ў транспартную міліцыю «з нагоды фатаграфій у сац. сетках». Нешта мне падказвае, што гаворка пойдзе пра сцяг і электрычку. А яшчэ нешта мне падказвае, што заўтра туды трэба ісці з сабранай торбай», - напісаў Вінаградаў.

Апошнія навіны