BE RU EN

Заўзятар прабіў пенальці замест футбаліста «Ювентуса» (Відэа)

  • 1.08.2013, 13:34

Заўзятар, што выбег на поле, прабіў пенальці, які павінен быў выканаць футбаліст «Ювентуса» Квадво Асамоа.

Брамнік супернікаў турынскага клуба - ліверпульскага «Эвертана» Цім Ховард лёгка адбіў удар заўзятара. Пасля гэтага фанат спакойна вярнуўся на сваё месца на трыбуне.

Матч «Ювентуса» з «Эвертанам» скончыўся ўнічыю (1:1), і пераможца павінен быў вызначыцца ў серыі пенальці. Квадво Асамоа рыхтаваўся выканаць адзін з пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў, калі на поле выбег заўзятар. На лаўцы запасных «Ювентуса» ўдар фаната сустрэлі апладысментамі.

У выніку «Эвертан» выйграў серыю пенальці з лікам 6:5. У турынцаў прамашкі дапусцілі Андрэа Пірла і Федэрыка Пелуза, у ліверпульцаў - Леон Асман.

Камерцыйны перадсезонны турнір International Champions Cup праводзіцца ў ЗША. Акрамя «Эвертана» і «Ювентуса», у ім прымаюць удзел мадрыдскі «Рэал», «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Мілан», «Валенсія», лонданскі «Чэлсі» і міланскі «Інтэр».

Апошнія навіны