BE RU EN

Дзіўныя гульні Лукашэнкі і Пуціна

  • 1.08.2013, 11:54

Брытанскія СМІ назвалі рыбалкі Пуціна і Лукашэнкі «дзіўнай гульнёй».

Як піша The Daily Mail, нягледзячы на тое, што Менск бліжэйшы саюзнік Масквы, адносіны кіраўнікоў дзвюх краін лічацца няпростымі. > «Рыбакі ва ўсім свеце славяцца сваёй любоўю да перабольшання памераў улову. Цяпер і прэзідэнты Расеі і Беларусі задумалі дзіўную гульню, чыя рыба больш», - адзначае выданне.

Раней паведамлялася, што ў Тыве Уладзіміру Пуціну ўдалося злавіць на спінінг шчупака вагой 21 кілаграм. Аляксандр Лукашэнка рыбачыў на рацэ Прыпяць і злавіў трох самоў, адзін з якіх важыў 57 кілаграмаў, піша РСН.

«Я асабіста сома на 57 кг выцягнуў. 57, 24 і 7 кг - трох самоў злавіў», - адзначыў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення правілаў палявання і рыбалоўства.

Брытанская прэса звяртае асаблівую ўвагу на тое, што навіна пра беларускага палітыка з'явілася ўсяго праз некалькі дзён пасля падобнага паведамлення пра рыбалку расейскага лідара.

Апошнія навіны