BE RU EN

Кошты на здымнае жыллё дасягнулі свайго піку

  • 1.08.2013, 11:44

Але арэндадаўцы зноў плануюць іх павышаць.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі распавяла намеснік дырэктара па арэндзе жылля аднаго з найбуйнейшых сталічных агенцтваў нерухомасці Валянціна Сянчыхіна, перадае карэспандэнт БелТА.

«Зараз сезон павышанага попыту. Традыцыйна ў летне-восеньскі перыяд кошт здымнага жылля ўзрастае на 20% у сувязі з тым, што попыт павялічваецца, а прапановы не хапае. Тэндэнцыя гэтая прасочваецца даўно. У мінулым годзе кошты выраслі да верасня і засталіся на тым жа узроўні на працягу года, то бок, калі раней у кастрычніку кошты зніжаліся, то ў гэтым годзе кошты засталіся на ўзроўні месяца павышанага попыту», - распавяла спецыяліст.

На думку супрацоўнікаў агенцтваў нерухомасці, нягледзячы на тое, што кошты дасягнулі свайго піку, у арэндадаўцаў застаўся ўспамін «студэнцкага буму», і яны зноў плануюць павышаць кошт арэнды жылля. «Мы не можам устанавіць кошт іншы, чым прапаноўвае ўласнік жылля, тым не менш заўсёды стараемся пераканаць яго ў рэальным кошце жылля, бо жаданне - гэта адно, а рэальнасць - зусім іншае. Часта здараецца так, што кошт арэнды рэальна завышаны, а ўласнік працягвае стаяць на сваім і чакаць, пакуль на такія ўмовы знойдзецца кліент», - сказала Валянціна Сянчыхіна.

Спецыяліст таксама адзначыла адчувальны недахоп кватэр у Фрунзенскім раёне Менска, што звязана з уступленнем у сілу ўказа аб забароне здачы ў арэнду нерухомасці, пабудаванай на льготныя крэдыты. Калі раней за дзень у агенцтва нерухомасці маглі звярнуцца ўласнікі 10-15 кватэр у новабудоўлях у раёне станцыі метро Каменная горка, то сёння падобных прапаноў няма.

Паводле ацэнак спецыялістаў, кошт арэнды аднапакаёвай кватэры сёння складае як мінімум $300 - $350, двухпакаёвай - ад $400 (пры блізкасці метро - $500), трохпакаёвыя кватэры здаюцца па коштах на $20 - $50 даражэй двухпакаёвых.

Валянціна Сянчыхіна настойліва рэкамендавала патэнцыйным кватэраздымшчыкам пры звароце па дапамогу да агентаў па арэндзе нерухомасці патрабаваць ідэнтыфікацыйную пластыкавую картку, якая сведчыць асобу агента. У картцы размешчаная фатаграфія, пазначаныя прозвішча, імя і імя па бацьку агента, яго пасада, назва кампаніі, у якой ён працуе, нумар ліцэнзіі кампаніі і тэрмін яе дзеяння.

Гэта створана для таго, каб абараніць беларускі рынак нерухомасці і кожнага кліента ад чорных маклераў, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў якога-небудзь буйнога агенцтва.

Апошнія навіны