BE RU EN

Актывіста БХД Пракаповіча будуць судзіць

  • 8.07.2013, 10:45

У Менску 7 ліпеня быў затрыманы сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Пракаповіч.

Яго затрымалі падчас правядзення акцыі, прысвечанай 13-й гадавіне знікнення журналіста Змітра Завадскага. Фармат акцыі невядомы, паколькі актывіст праводзіў яе самастойна, паведамляе прэс-служба БХД.

Пра сваё затрыманне актывіст здолеў паведаміць толькі раніцай 8 ліпеня. Згодна з дасланай ім СМС, сёння з 9:30 да 10:00 яго будуць судзіць у судзе Савецкага раёна. Ноч Павел Пракаповіч правёў у ізалятары.

Апошнія навіны