BE RU EN

Брытанец стаў зоркай інтэрнэту пасля прагулкі па дахах Кэмбрыджа

  • 5.07.2013, 21:58

Малады брытанскі экстрэмал Джэймс Кінгстан стаў нацыянальнай знакамітасцю пасля дэманстрацыі выдатных навыкаў паркура ў легендарным Кэмбрыджы.

Ён ужо паспеў праславіцца некалькі тыдняў таму, калі выклаў у інтэрнэт відэазапіс «заваявання» 80-метровага будаўнічага крана. Аднак, Джэймс Кінгстан вырашыў не спыняцца на дасягнутым, запісаўшы новае захапляльнае відэа, піша NEWSru.com.

У новым відэакліпе ён скача па дахах і будаўнічых пляцоўках Кэмбрыджа, здымаючы ўсе свае перамяшчэнні камерай, прымацаванай на ўзроўні вачэй. Увогуле, з такіх ракурсаў горад, вядомы на ўвесь свет сваім універсітэтам, наўрад ці каму-небудзь яшчэ даваўся. А цяпер усе жадаючыя могуць разам з Кінгстанам паўтарыць гэты унікальны шпацыр на YouTube.


Трэба адзначыць, што не ўсе засталіся задаволеныя гэтай прагулкай па дахах. Так, у адміністрацыі Кэмбрыджскага універсітэта заявілі, што абураныя няўзгодненым здымкам сваёй маёмасці.

Апошнія навіны