BE RU EN

«Хаацічэская» Каткавец вярнулася

  • 5.07.2013, 11:54

Надзея Каткавец прызначаная намеснікам кіраўніка справамі Лукашэнкі.

Лукашэнка сваім указам прызначыў Надзею Каткавец намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта, паведамляе яго прэс-служба.

Нагадаем, Надзея Каткавец пакінула пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў мінулым годзе і перайшла на працу ў Еўразійскую эканамічную камісію.

Надзея Мікалаеўна стала ўлюбёнкай журналістаў і зоркай Байнэту пасля сваёй неперадавальнай прэс-канферэнцыі пра «хаацічэскі сложныя цэны» у лютым 2011 года.

Апошнія навіны