BE RU EN

Музычны жарт: Хава нагіла як беларускі гімн

  • 5.07.2013, 10:57

Словы афіцыйнага гімна Беларусі ідэальна кладуцца на яўрэйскую мелодыю.

«Доўгі час гэты прыкол проста пераказваўся, гучаў у жывым выкананні на студэнцкіх тусоўках ЗБС», пісаў сайт Studfarmat у 2006 годзе.

Аўтар, мазырскі студэнт, не лічыць гэта здзекам над афіцыйным гімнам, бо ніводнага абразлівага слова там не гучыць.

Як паведамляў Studfarmat, «хлопец першы раз у студыі, без падрыхтоўкі». Аўтары прасілі з разуменнем аднесціся да першага вопыту і абяцалі запісаць «нармальны варыянт» пазней.

Апошнія навіны