BE RU EN

Міліцыя канфіскавала 4 тысячы бутэлек кантрафактнай гарэлкі

  • 31.07.2013, 11:59

На трасе Менск-Гродна затрыманая машына з 4 тысячамі бутэлек кантрафактнай гарэлкі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У Іўеўскім раёне на аўтадарозе М6 затрыманы аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Гродна. У прычэпе знойдзена 4 тыс. бутэлек гарэлкі расейскай вытворчасці без акцызных марак. Дакументаў на тавар кіроўца даць не змог.

Ацэначны кошт спіртнога дасягае Br240 млн. Алкагольная прадукцыя канфіскаваная, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны